+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 03. 02. 2021

Прафсаюзы напісалі пісьмо ў міжнародную арганізацыю

Прафсаюзы і працаўнікі Беларусі падпісваюць калектыўнае адкрытае пісьмо ў міжнародную арганізацыю працы, рабочых і наймальнікаў.

Што гэта за пісьмо і чаму яго вырашылі напісаць прафсаюзы, растлумачыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі.

– Выказванне свайго меркавання ў форме адкрытага пісьма – міжнародная практыка, якая не мае пад сабой палітычнай падаплёкі. Гэта адзін са спосабаў данесці сваю пазіцыю.

Прафсаюзы ініцыіравалі збор подпісаў супраць рашэння еўрапейскіх палітыкаў увесці эканамічныя санкцыі ў адносінах да беларускіх прадпрыемстваў. Іх заява нічым не абгрунтавана, да таго супрацьзаконна, бо згодна з міжнародным правам ніхто не можа абмяжоўваць права чалавека на працу.

Адбітак санкцый адчуюць на сабе не толькі арганізацыі, якія трапілі ў «чорны» спіс, але і іншыя. А гэта значыць, што работнікі любога прадпрыемства могуць застацца без працы. Санкцыі пацягнуць за сабой падзенне курса рубля, падаражанне тавараў, зніжэнне ўзроўню зарплат. Не папоўніцца і бюджэт – што азначае: не будзе сродкаў на рамонт даху ў дзіцячым садку або школе, на лекі для хворых на бальнічных койках, на дапамогу сіротам і шматдзетным. І пад такімі «дзюравымі» дахамі могуць аказацца нашы дзеці і ўнукі…

Я ведаю не па расповедах пра распад СССР і памятаю, што ў той час разрухі больш за ўсё пацярпелі пенсіянеры і людзі перадпенсійнага ўзросту. І не хачу паўтарэння гэтага. Таму адным з 1-х падпісаў калектыўнае пісьмо – тым самым выказаў сваё меркаванне: ніхто не мае права ўмешвацца ў нашы справы.

Пазіцыю Федэрацыі Беларусі падтрымліваюць замежныя прафсаюзы, якія прынялі заяву аб недапушчальнасці санкцый у адносінах да права кожнага чалавека на працу.

Пісьмо ўжо падтрымалі больш за 40% працаўнікоў нашага раёна, і подпісы яшчэ збіраюцца. Тыя, хто не паспеў выказаць салідарнасць і пакінуць подпіс, звяртайцеся да старшынь сваіх пярвічак або прыходзьце ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
В «Ласточке» молодёжный совет образования провёл квест для детей
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны