+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 15. 03. 2021

Што змянілася ў жыцці і светаўспрыманні

Марына Кутовіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі.

i.jpg

«Ніякая жанчына не можа быць шчаслівай цалкам. Бо шчасце – гэта толькі імгненні. З іншагабоку – не бывае жанчын нешчаслівых. Шчасце закла­дзена ў нашай свядомасці».
(З інтэрв’ю 2010 года).

– Адзінац­цаць гадоў назад я з’яўля­лася лідарам галоўнай мала­дзёжнай арганізацыі – райкама БРСМ. Сёння таксама ўзначальваю грамадскую арганізацыю, толькі ўжо дарослую і больш салідную – райкам прафсаюза работнікаў адукацыі. 
А ў перапынку  паміж гэтымі райкамамі 7 гадоў працавала дырэктарам СШ №1. Любіла сваю школу, настаўнікаў, дзяцей. І вельмі перажывала, калі давялося іх пакінуць. Прызнаюся: першы год я ўсё яшчэ была там: жыла школьнымі справамі, нашымі няздзейсненымі планамі… Цяпер ужо крыху адвыкла, хоць час ад часу сэрца яшчэ шчыміць…
Але ў  прафсаюзе таксама вельмі цікавая работа! Акрамя асноўнай задачы – абароны законных правоў і інтарэсаў нашых членаў – ёсць магчымасць зрабіць шмат карысных і патрэбных спраў. Мы падарожнічаем, праводзім культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. Сёлета будзем адзначаць 100-годдзе нашага галіновага прафсаюза, плануем зрабіць гэта цікава і карысна. Я прапанавала абуладкаваць крынічку на Янаўскім вадасховішчы. Гэта любімае месца адпачынку астраўчан і гасцей горада, а пітной вады там няма. Між тым, непадалёк б’е крынічка, – у свой час, калі я працавала ў Дайлідскай школе,  настаўнікі і вучні сачылі за парадкам каля яе: ачышчалі ад галля, лісця, смецця. Хочацца зрабіць грунтоўнае добраўпарадкаванне.
Істотныя змены адбыліся за мінулыя 11 гадоў і ў асабістым жыцці. У мяне быў сын, а калі ён ажаніўся, з’явілася яшчэ і дачушка. Агнеса – цудоўная, добрая, клапатлівая. А галоўнае, яна падарыла мне неперадавальнае шчасце – унукаў. Кіруха і Ілюха – самыя прыгожыя хлопчыкі ў свеце. Праўда! Гэта мая радасць, маё шчасце!
Скажу, магчыма, прапісную ісціну, але, на маю думку, шчасце любой жанчыны залежыць ад яе дзяцей і ўнукаў. Чым іх больш, і ўсё ў іх ладзіцца – тым шчасце большае! Я бачу, як памяняўся мой сын, якім любячым і клапатлівым бацькам ён стаў – і радуюся за яго, за Агнесу, за ўнукаў. І тым шчаслівая!
Вельмі спадзяюся, што некалі дачакаюся праўнукаў – і маё жаночае шчасце стане яшчэ большым!

 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
В «Ласточке» молодёжный совет образования провёл квест для детей
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны