+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 16. 05. 2023

Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце

Сямейныя дынастыі, пераможцы конкурсаў, актыўныя, творчыя і крэатыўныя мамы, таты і дзеці сабраліся ў шматфункцыянальным комплексе на святкаванне Міжнароднага дня сям’і.

Уявіце, што сцэна – гэта рамонкавае поле, дзе дыхаецца лёгка, дзе адчуваеш сябе шчаслівым. Гэтага і пажадалі прысутным вядучыя канцэрта – якімі, да слова, таксама выступіла сям’я – Сямашка. Яны выцягвалі пялёсткі з пажаданнямі, узмацнялі якія шчырыя віншаванні гасцей.

Ад душы і з вялікім хваляваннем галіновыя прафсаюзы сфер адукацыі і навукі, лясной гаспадаркі, медыцыны і аграпрамысловага комплексу ўшаноўвалі сямейныя дынастыі, раённыя грамадскія аб’яднанні дзякавалі за актыўнасць, спагаду і творчасць, а работнікі культуры – зноў жа сямейнымі! – дуэтамі і трыа дарылі музычныя нумары.

Гордасць за справу, якой служыш, адказныя і трапяткія адносіны да прафесіі, адданасць якой пацвярджаюць не дзясяткі – сотні! – гадоў сумеснага стажу – што можа быць лепшай нагодай для падзякі?

Старшыня раённай арганізацыі працаўнікоў адукацыі і навукі Марына Кутовіч падзякавала за працу сямейнай дынастыі Шаблінскіх, заснавальніца  якой настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ядвіга Каятанаўна 40 гадоў аддала адной навучальнай установе – СШ №1.

 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
В «Ласточке» молодёжный совет образования провёл квест для детей
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны