+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 09. 07. 2023

Галина Романовская: о работе в профсоюзе

Мінула два дзесяцігоддзі з таго часу, калі Галіна Іва­наўна Раманоўская ўзначаліла пярвічную прафсаюзную арганізацыю Гервяцкай СШ. Сёння яна перадала гэты адказны ўчастак работы новаму старшыні, а сама з задавальненнем удзельнічае ў мерапрыемствах як член калектыву. І самым галоўным ў рабоце прафсаюзнага лідара лічыць уменне знаходзіць залатую сярэдзіну ў адносінах паміж калектывам і наймальнікам.

– Як даўно вы ў прафсаюзным руху?
– Больш за 20 гадоў прайшло з часу, як узначаліла пярвічку. Была ўжо настаўнікам са стажам, а вось пра работу прафсаюза нічога не ведала. Увогуле тады дзейнасць старшыні прафкама ўспрымалася як грамадская нагрузка, якая да таго ж не аплочвалася. Асаб­лівай радасці, што мяне выбралі на гэтую пасаду, не было, аднак трэба – значыць трэба. На першых і другіх перавыбарах яшчэ «адбрыквалася», спадзеючыся, што мяне хтосьці зменіць, а потым паціхеньку ўцягнулася…
– Вашы першыя крокі ў якасці прафсаюзнага лідара?
– Стала больш размаўляць з калектывам: цікавілася настроем, унікала ў праблемы, выслухоўвала просьбы і пажаданні. Разам мы хадзілі да дырэктара, бо часта людзі баяцца напрамую звярнуцца да начальства. Так сумесна з калектывам «напрацоўвалі» ўзаемадзеянне. Важна было самой наладзіць адносіны з наймальнікам – у многіх пытаннях яго дапамога проста неабходная. Увогуле старшыня прафсаюзнай пярвічкі – як буфер: ты павінен адстойваць інтарэсы калектыву, дапамагаць чалавеку і зрабіць так, каб людзей пачуў і зразумеў кіраўнік.  І ў той жа час пра­вільна данесці яго пазіцыю да членаў прафсаюза. Адзначу, што і з папярэдняй, і з цяперашняй адміністрацыяй школы працаваць было прыемна, мы заўсёды дамаўляліся і знаходзілі выйсце з праблемных сітуацый.
– На ваш погляд, якім павінен быць старшыня пярвічкі?
– Гэта чалавек,  гатовы адкласці на потым нешта сваё, каб заняцца чужымі справамі. Ён павінен быць юрыдычна падкаваным. Мне, напрыклад, гэтага не хапала. Не абысціся без лідарскіх якасцей, якія дапамагаюць павесці за сабой людзей. Аўтарытэт таксама важны. Яшчэ трэба ўмець выслухаць чалавека, дзесьці быць цярплівым, дзесьці праявіць характар…
Цяжка працаваць, калі няма на каго абаперціся, таму тут трэба ўзгадаць членаў прафкама – калі быць з імі на адной хвалі, работа будзе кіпець.
– Што цяжэй: працаваць з дзецьмі або дарослымі?
– Мне, няхай не крыўдзяцца калегі, лепш з дзецьмі – цікавей. Для іх настаўнік аўтарытэт. А калі яны цябе любяць, то успрымаюць тое, што даеш, з удзячнасцю. Дзеці толькі пазнаюць свет, таму яны заўсёды гатовы бегчы, ісці, ехаць. А дарослыя – не. Яны многае бачылі, шмат да чаго ставяцца спакойна і нават раўнадушна. За час прафсаюзнай працы чаго толькі мы ні арганізоўвалі! Па-рознаму калектыў адгукаўся.
– Якія мерапрыемствы, арганізаваныя вамі, найбольш запомніліся?
– Восьмага сакавіка было заўсёды святам для ўсіх жанчын калектыву – акрамя мяне. (Смяецца.) Бо я яго арганізоўвала. Успамінаецца апошні Новы год, з якога ўсе без выключэння выйшлі задаволеныя, у добрым настроі. 
Люблю падарожжы. Можа, таму што сама імі цікаўлюся, і калектыву часта прапаноўвала. 
Памятаю ўсе віншаванні з юбілеем, вяселлем або нара­джэннем дзіцяці. 
– Чаму вырашылі адмовіцца ад «старшынства» – усё ж зроб­лена вамі шмат?
– Столькі гадоў «кіраваць» – хопіць! (Смяецца.) Да таго ж прыйшла пара саступіць месца маладым – яны больш актыўныя і хуткія. І на апошніх «выбарах» я настойліва парэкамендавала калегам новага прафсаюзнага лідара.
Калектыў нашай школы невялікі: трохі больш за 40 ча­ла­век – настаўнікаў і тэхра­ботнікаў. Аднак у кожнага свае патрэбы і бачанне той ці іншай сітуацыі. Акрамя гэтага, стала цяжкавата паспяваць за новымі «павевамі» ў рабоце праф­саюзнай арга­ніза­цыі. Так, з’явіліся новыя патрабаванні, павялічылася колькасць даку­ментаў, скараціліся да некалькіх часоў тэрміны выканання – трэба рабіць усё хутка. Прафсаюз «пайшоў» у інтэрнэт – і напаўненне суполкі павінна праходзіць у анлайн-рэжыме, каб калектыў ведаў, дзе і што мы праводзім. Памятаю перададзены мне былым старшынёй некалькі дзесяцігоддзяў назад паўагульны чырвоны сшытак, дзе вяліся пратаколы паседжанняў прафкама, – і на гэтым з папер было ўсё. Цяпер у нас папак, можа, з пятнаццаць… 
Сёння прафсаюзным рухам у нашай школе займаецца Наталля Рыгораўна Александровіч і, адзначу, добра спраўляецца. 

 

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
В «Ласточке» молодёжный совет образования провёл квест для детей
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны