+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 20. 05. 2024

В Островце прошло выездное заседание молодёжного совета Гродненского обкома профсоюза работников образования и науки


Выязное пасяджэнне маладзёжнага савета Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі сабрала ў Астраўцы маладых, ініцыятыўных і крэатыўных педагогаў з Ашмянскага, Смаргонскага і нашага раёнаў.

Пасля экскурсіі па самай новай і вялікай установе адукацыі Астраўца, СШ №3, якую правяла яе дырэктар Людміла Сасноўская, каманда маладых педагогаў перайшла да абмеркавання найбольш важных для іх пытанняў: удзелу ў конкурсах, акцыях, ініцыятывах і іншых мерапрыемствах.

Удзельнікаў форуму прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко.

– Экзюперы належаць залатыя словы: самая вялікая каштоўнасць – каштоўнасць чалавечых стасункаў. Спадзяюся, што гэты форум такім і стане, таму што ў Астраўцы сабраліся маладыя прадстаўнікі адной з самых высакародных прафесій з нашага паўночнага рэгіёна, – адзначыў Генадзь Паўлавіч. – Лічу, што задача і адміністрацыі ўстановы адукацыі, і грамадскіх работнікаў падтрымаць спецыялістаў на іх першых працоўных месцах. Але і вы, дарагая моладзь, павінны быць ініцыятыўнымі, дзейснымі і мець актыўную грамадзянскую пазіцыю.

 Да маладых педагогаў звярнулася і старшыня Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лэла Шпак:

– Мы ўпершыню збіраемся ў такім саставе. Менавіта ў Астраўцы дадзены старт рэгіянальным пасяджэнням маладзёжнага савета. Гэта будзе адна з новых форм работы з нашай моладдзю. Для чаго мы гэта робім? Важным аспектам з’яўляецца тое, што менавіта ў вашых руках ужо заўтра будзе лёс раёна, Гродзеншчыны і ўсёй краіны. Ад таго, наколькі матываваная, актыўная наша моладзь, залежыць: мы будзем рухацца наперад ці стаяць на месцы. Адна з задач, у тым ліку прафсаюзнай арганізацыі, убачыць, пачуць такіх педагогаў, наладзіць работу з імі. Забягаючы наперад зазначу, што ёсць праблемы з замацаваннем маладых спецыялістаў, магчыма, іх матываваннем застацца пасля адпрацоўкі на сваім першым рабочым месцы, – сказала Лэла Атараўна. –Падкрэслю, што менавіта ад вас у большай ступені залежыць работа з падрастаючым пакаленнем – вучнямі старэйшых класаў, якія выбіраюць свой далейшы шлях і будучую прафесію. У сілу ўзросту вы з імі знаходзіцеся на адной хвалі. Сустракаючыся з маладымі педагогамі ў межах рэалізацыі праектаў, на форумах не аднойчы лавіла сябе на думцы, наколькі вы самадастатковыя, таленавітыя, матываваныя. Жадаю, каб гэтага запалу не растрацілі і пасля адпрацоўкі і ў далейшай педагагічнай дзейнасці.

Таксама прафсаюзны лідар вобласці спынілася на прэферэнцыях для маладых педагогаў, прадугледжаных пагадненнямі, калектыўнымі дагаворамі, практыкцы настаўніцтва і іншых нюансах.

Як гэта ўсё рэалізуецца ва ўстановах нашага раёна, расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Кутовіч, а таксама прывяла красамоўныя прыклады. 

Так, устаноўлены паніжаючы кафіцыент пры разліку аплаты за арэнднае жыллё на тэрмін абавязковай адпрацоўкі. За аднапакаёвую кватэру малады спецыяліст плаціць толькі 8,84 рубля. На балансе аддзела адукацыі ёсць службовае жыллё ў Астраўцы, аграгарадках Падольцы і Спонды, што дазваляе цалкам ім забяспечыць маладых педагогаў.

Для гэтай катэгорыі работнікаў прадугледжаны матэрыяльная дапамога на кампенсацыю набытага цвёрдага паліва пры патрэбе (3 БВ у год), здымнага жылля (5БВ), падтрымка студэнтаў-завочнікаў (3 БВ), надбаўкі ад 10 да 30% ад стаўкі, штомесячныя даплаты ў памеры 1 тарыфнай стаўкі 1-га разраду, 2 дадатковыя дні да адпачынку і многае іншае.

Акрамя гэтага, дзейнічае эфектыўная сістэма па метадычным суправаджэнні маладых педагогаў, за кожным з якіх замацаваны вопытныя настаўнікі, працуе школа маладога спецыяліста, арганізавана дыягностыка ўзнікаючых цяжкасцей.

– Упэўнена, што вялікую ролю іграе і стымуляванне прафесійнай творчай актыўнасці маладых педагогаў, каб яны маглі заявіць пра сябе, – лічыць Марына Кутовіч. – Сёлета каманда з чатырох нашых маладых спецыялістаў Астравеччыны атрымала дыплом у намінацыі “Самапрэзентацыя” рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй. Традыцыйна вясной у раёне праходзіць фестываль “Першыя крокі” і іншыя мерапрыемствы. Каб разнастаіць вольны час нашых настаўнікаў, а таксама пазнаёміць іх з выдатнымі мясцінамі раёна, не першы год рэалізуеем экскурсійны праект “Пазнаю  Беларусь”.

Раённы прафсаюзны лідар педагогаў лічыць, што вынікам агульнай работы з’яўляецца працэнт замацавання пасля адпрацоўкі: у мінулым годзе ён склаў звыш 71%, 2022-м – 62,2%, 2021 – 70,3%, 2020 – 79,5%.

Старшыні маладзёжных саветаў абласной і раённай арганізацыі Марта Калеснік і Алена Сайковіч  расказалі пра дзейнасць іх грамадскіх структур.

Хоць на Астравеччыне гэта маладое, але не менш важнае адгалінаванне прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з’явілася толькі год назад, але яе актывістамі зроблена шмат. Анімацыйная праграма “Падары ўсмешку” для выхаванцаў дзіцячага карэкцыйна-развіваючага цэнтра, квэст “Пошук фарбаў па востраве “Ластаўка”, пастаянныя тымбілдынгі, удзел у школе маладога спецыяліста і ў раённым прафсаюзным форуме “Мир и созидание в наших руках”, наведванне пастаяльцаў Міхалішкаўскай бальніцы сястрынскага догляду, шматлікія экскурсіі па Беларусі – гэта далёка не ўвесь пералік мерапрыемстваў і добрых спраў членаў маладзёжнага савета.

Тэму працягнуў старшыня савета працуючай моладзі Антон Юркойць.

…Слухаючы выступаючых, упэўнілася, што моладзь – гэта будучыня і яна ў надзейных руках!

Пасля пленарнай часткі ўдзельнікі форуму ўсклалі кветкі ля помніка загінулым землякам у аграгарадку Гервяты і наведалі інфармацыйна-трэніровачны цэнтр Беларускай АЭС.

ФАКТЫ

* Крыху больш за 4 500 маладых спецыялістаў адукацыі працуе ў Гродзенскай вобласці.

* За апошнія тры гады на Астравеччыну накіравана 159 маладых педагогаў.

 

* Звыш 70% калектыву –моладзь – у СШ №3 і дзіцячым садзе №5. 




Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
В «Ласточке» молодёжный совет образования провёл квест для детей
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны