+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 30. 05. 2024

Какие детские оздоровительные лагеря откроют в Островецком районе

Якія дзіцячыя аздараўленчыя лагеры будуць працаваць у Астравецкім раёне летам і як атрымаць туды пуцёўку, карэспандэнт «АП» распытаў у спецыяліста  аддзела адукацыі Вікторыі Лаўрэцкай.

– Каб атрымаць пуцёўку, законнаму прадстаўніку непаўналетняга трэба звярнуцца ў камісію па аздараўленні арганізацыі, у якой ён працуе. Там паведаміць звесткі  пра тое, у які лагер хоча па­ехаць  дзіця, яго дату нараджэння і тэрмін змены, – тлумачыць спецыяліст. – Пасля гэтага камісія накіруе хадайніцтва ў аддзел адукацыі на выдзяленне пуцёўкі для дадзенага дзіцяці. 

Лічба

У раёне будуць адкрыты наступныя аздараўленчыя лагеры:

·  1 стацыянарны («Ластаўка»);

·  4 працы і адпачынку (у Гудагайскай, Варнянскай, Гервяцкай школ і СШ №2);

·  21 нестацыянарны (на базе ўстаноў адукацыі), з іх:

·  7 з кругласутачным знаходжаннем (на базе Варнянскай, Рымдзюнскай, Міхалішкаўскай і Альхоўскай школ),

·  14 з дзённым знаходжаннем (прышкольныя і ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі).

 

Акрамя таго, плануецца адкрыццё спартыўна-аздараўленчых лагераў: 1 – з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і 3 – з дзённым.

Падказка:

На сайце аддзела адукацыі ў раздзеле «Азда­раўленне» змешчана інфармацыя пра кошт пуцёвак, а таксама інтэрактыўная карта летнікаў. На ёй пазначаны назвы, месцазнаходжанне, тэрмін работы  змен і колькасць дзяцей, на якую яны разлічаны.

Слова дзецям

– У мінулым годзе адпачываў у «Ластаўцы» – першы раз, калі выправіўся ў такі лагер. Было класна: кожны дзень дыскатэкі, розная музыка! І пяць разоў на дзень нас кармілі – смачна. Шмат чаго і для нас, і мы рабілі: дні ўсялякія незвычайныя прыдумвалі, віншавалі імяніннікаў з днём нараджэння, у страйкбол гулялі, спартыўныя спаборніцтвы праводзілі... – расказвае Дзмітрый Юркойць з Варнян. – Сёлета зноў паеду ў «Ластаўку», і сябры мае  – таксама. Мы выбралі першую змену, бо яна самая лепшая.

А вось астраўчанка Мілана Радзевіч вызначылася, што летам адправіцца не ў кругласутачны аздараўленчы лагер, а ў дзённы.

– Каб вечарам дома быць, а днём з сябрамі адпачываць, запісалася ў нашу школьную «Вясёлку». Я ў мінулым і пазамінулым гадах так адпачывала – спадабалася. Мы там гуляем ва ўсялякія «настолкі»,  размаўляем, малюем, нас водзяць у кіно, на экскурсіі. Буду ў летніку разам з сяброўкамі: Кірай, Палінай, Міланай, Дашай, – тлумачыць дзяўчынка. – Хоць лагер знаходзіцца і ў той школе, дзе вучуся, і выхавацелем будзе мой настаўнік Алена Анатольеўна Бабіч, адчування, што іду на заняткі, няма. Таму чакаю, калі пачнуцца канікулы, каб зноў пайсці ў школу, толькі ўжо не вучыцца, а адпачываць. (Усміхаецца.)
 

Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо
 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
В «Ласточке» молодёжный совет образования провёл квест для детей
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны