+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 04. 07. 2024

Святочная ўрачыстасць да Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшла ў ц

Святочная ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачалася з тэатралізаванага прадстаўлення: на сцэну выйшлі прадстаўнікі народных калектываў Астравеччыны і прадставілі багацце нашага рэгіёна.

Асаблівы гэты дзень для Астраўца яшчэ і таму, што 80 гадоў назад ён быў вызвалены ад фашыстаў.

– Мы, беларусы, маем найвялікшую каштоўнасць – спакой і згоду ў нашым доме. За іх народ заплаціў неймаверную цану, і таму сённяшняе свята – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту і любоў да сваёй зямлі. Вялікая Айчынная вайна навучыла нас шанаваць мір і незалежнасць, але суверэнітэт мала заваяваць на полі бою. Перыяд станаўлення Беларусі як самастойнай дзяржавы стаў чарговым выпрабаваннем для беларусаў. За 80 гадоў, якія прайшлі з моманту кровапралітнай вайны, у нашай рэспубліцы не толькі пераадолелі пасляваенную разруху, але і дзякуючы тытанічнай працы і самаадданасці цэлых пакаленняў стварылі дынамічна-развітую краіну, якая займае лідзіруючыя пазіцыі ў многіх сферах на сусветнай арэне, – адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. – Разам з краінай шлях станаўлення і развіцця прайшоў і Астравец. Сёння наш раён – гэта рэгіён з сучаснай сельскагаспадарчай вытворчасцю, развітай сферай гандлёвага абслугоўвання, шырокай сеткай паспяхова працуючых устаноў адукацыі, аховы здароўя, спорту, культуры, прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

Сяргей Тадэвушавіч прааналізаваў развіццё Астравеччыны ад пачатку будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі і павіншаваў землякоў са святам:

– Ад усёй душы дзякую тым, хто працай, сіламі і талентам уносіць неацэнны ўклад у развіццё нашага раёна. Дзякуй вам, дарагія астраўчане, за любоў і адданасць роднаму краю, за ваш клопат аб яго дабрабыце! Старэйшае пакаленне годна выканала сваю гістарычную місію: разам з Вялікай Перамогай адстаяла дзяржаўны суверэнітэт. Наш святы абавязак – яго захаваць, зрабіць незваротным, гарантаваць права цяперашняму і наступным пакаленням быць паўнапраўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі.

Астраўчане самаадданай працай не раз даказвалі, што яны сапраўдныя гаспадары сваёй зямлі. Нам ёсць кім ганарыцца і каму сказаць дзякуй! Узнагароды з рук старшыні райвыканкама атрымалі лепшыя працаўнікі.

 

Так, за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, актыўную грамадскую дзейнасць Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама ўзнагароджаны настаўнік фізікі і матэматыкі гімназіі №1 Галіна Внуковіч,  настаўнік матэматыкі гімназіі №1 Галіна Ражко.

 

 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
В «Ласточке» молодёжный совет образования провёл квест для детей
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны