+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 27. 10. 2025

Мальскія дашкольнікі даведаліся пра Іосіфа Гашкевіча

Мальская сельская бібліятэка-клуб арганізавала для выхаванцаў дзіцячага сада пазнавальную экскурсію, прысвечаную Іосіфу Гашкевічу – першаму расійскаму консулу ў Японіі, чые апошнія гады былі звязаны з вёскай Малі.

Маршрут пачаўся з наведвання памятнага знака славутаму дыпламату. Бібліятэкар расказала дзецям пра яго ўклад у супрацоўніцтва краін і навуку. Пасля гэтага ўдзельнікі экскурсіі наведалі бібліятэку, дзе больш падрабязна разгледзелі экспазіцыю, прысвечаную жыццю Іосіфа Антонавіча.

Знаёмства з гістарычнай і культурнай спадчынай краю з’яўляецца важным элементам выхавання пад растаючага пакалення. Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню нацыянальнай свядомасці і павагі да гісторыі.


Вольга Заянчкоўская, бібліятэкар.

Фота з архіва біблятэкі.

 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны