+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

Главная » Новости » 14. 11. 2025

Музей Гудагайскай школы пацвердзіў званне народнага і папоўніўся новымі экспанатамі

У Гудагайскую СШ прыйшла добрая навіна: Міністэрства культуры пацвердзіла званне народнага, якое школьны музей атрымаў у 2019 годзе. Да слова: гэта адзіны школьны музей у нашым раёне, які мае падобнае званне.

У асноўным фондзе школьнага музея – амаль тысяча экспанатаў, якія аб’яднаны ў некалькі раздзелаў: гісторыя зямлі гудагайскай, знакамітыя землякі, гісторыя школы, нумізматычная і этнаграфічная ка­лек­цыі, генацыд і іншыя. Ёсць сярод іх і рэдкія, да прыкладу факсімільнае выданне першай еўрапейскай канстытуцыі, манеты 1666 і 1787 гадоў выпуску, ары­гінальныя карціны Эўгеніюша Мальдзіса, Алега Дра­бышэўскага і іншыя.

– Але музей – гэта не проста экспанаты, нават самыя каштоўныя, – пераканана яго кіраўнік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ірына Жалток. – Ён павінен працаваць. 


І музей працуе не толькі падчас шматлікіх экскурсій, стацыянарных і выязных («Музей у чамадане» – адзін з арыгінальных праектаў). На перапынках, пасля ўрокаў тут заўсёды людна. Прыбягаюць дзеці, часам прыносяць нейкія цікавыя рэчы, якія, на іх думку, павінны знайсці сваё месца ў экспазіцыі. Калі такое здараецца, яны прыводзяць сюды сваіх сяброў і з задавальненнем праводзяць экскурсіі. Актыўна працуе сайт музея. Яго кіраўнік з дапамогай іншых настаўнікаў і вучняў праводзяць вялікую даследчую работу, прымаюць удзел у навукова-практычных канферэнцыях. 

Фонд музея ўвесь час папаўняецца новымі экспа­натамі. З нядаўніх – падарунак прафесара Станіслава Бразевіча, якому тут прысвечаны асобны стэнд. Знакаміты зямляк перадаў у экспазіцыю сваю кнігу «Удельные крестьяне Санкт-Петербургской губернии в конце ХVII – середине XX века» з аўтографам «Калектыву роднай Гудагайскай школы ў гонар 100-гадовага юбілею ад аўтара, выпускніка 1969 года, з прызнаннем і ўдзячнасцю».

Музей Гудагайскай СШ цалкам заслужана ў другі раз атрымлівае званне народнага: ён пра народ і для народа. 

Текст: Нина Рыбик

Фото: Нина Рыбик

 
 
Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін
Определились дипломанты конкурса совета ветеранов и объединения профсоюзов «Творение рук – душевный дар»
Первый профсоюзный молодёжный форум в Островце. День второй
Школа молодого специалиста
Мы дружбою своей сильны и Родиной своей горды!
Островчане побывали на патриотическом форуме ко Дню народного единства
День Независимости
Экскурсия в Брестскую крепость
Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы
Ромашковые поля c пожеланиями на лепестках дарили на День семьи в Островце
Я – педагог и патриот своей страны