+375-1591-78837  231201 ул. Пионерская, 5 г. Островец

 

сцяжынка да школьнага парога

Па сцяжынцы да школьнага парога Страчскай школы прайшліся яе былыя дырэктары Рэгіна Лапата і Алена Канчанін

Па сцяжынцы да школьнага парога Ізабелінскай пачатковай школы прайшліся яе былыя вучаніцы

Па сцяжынцы да школьнага парога Дзягенеўскай васьмігадовай школы прайшліся яе былыя вучаніца і настаўнікі

Па сцяжынцы да школьнага парога Дравяніцкай школы прайшліся колішні настаўнік Зінаіда Аляксандраўна Хадоркіна і былая вучаніца М

Па сцяжынцы да школьнага парога Завідзіненцкай школы прайшліся былыя настаўнікі Людміла Кухарэвіч і Марыя Лаўрыновіч

Па сцяжынцы да школьнага парога Жукойнінскай школы прайшліся былыя вучаніца і настаўніца Вольга Мельдзюк і вучаніца Ганна Мілашэ

Па сцяжынцы да школьнага парога Алясінскай школы прайшлі яе вучаніца Галіна Юцкевіч і настаўнік Ніна Козіч

Па сцяжынцы да школьнага парога Маркунскай школы прайшлася дачка яе дырэктара, былая настаўніца Людміла Кухарэвіч

Сцяжынка да школьнага парога Альгінянскай базавай школы

Напэўна, кожны з нас у любым узросце помніць той момант, калі ўпершыню пераступіў парог роднай школы, гады вучобы і настаўнікаў. Помняць тыя шчаслівыя часы і педагогі, якія аддавалі любоў і веды дзецям. Праект «Сцяжынка да школьнага парога» прысвечаны закрытым школам і людзям, што некалі там працавалі і вучыліся.

Пра школы, якіх няма, расказваюць настаўнікі і выпускнікі

ёлета выпускнікі не змогуць сустрэцца ў школьных сценах, каб прайсціся па знаёмых аўдыторыях, разам з настаўнікамі прыгадаць урокі, свавольствы – сабрацца на вечарыну ім перашкодзіў «ковід». Але ёсць і тыя, хто не трапляў на вечары сустрэч даўно, – бо іх альма-матар не існуе. Пра некаторыя школы, дзе калісьці званкі збіралі навакольную дзетвару на ўрокі, чытайце ў гэтым матэрыяле.

Сцяжынка да школьнага парога Дайлідскай школы

Кропка ў гісторыі існавання Дай­лід­­скай школы была пастаў­лена ў 2014 годзе. На той час у базавай школе вучылася 48 дзяцей і працавала 23 работнікі – настаўнікі і абслугоўваючы персанал. Дзіўна, але чамусьці ў кнізе «Памяць. Астравецкі раён» няма артыкула пра Дайлідскую школу. Затое ў раённай газеце былі апублікаваны ўспаміны мясцовага жыхара Казіміра Варановіча, які ў тым ліку ўзгадваў і пра гэту ўстанову.